«Хачу праслухаць кнігу!» — менавіта з такой просьбай цяпер будуць звяртацца сенненцы да бібліятэкараў.

На сённяшні дзень у фондах цэнтральнай бібліятэчнай сістэмы маецца 145 аўдыёкніг, запісаных на аўдыёкасетах і кампакт-дысках, у тым ліку 109 носьбітаў агучанай літаратуры атрымана сёлета. Вытворца — вядучае прадпрыемства ў гэтай сферы ў Беларусі ПУП «Гукатэкс». У першую чаргу іх прадукцыя здольна задаволіць патрэбы людзей са слабым зрокам.

 Пераважная большасць аўдыёкніг прадстаўлена класічнымі творамі і сучаснымі раманамі. Ёсць таксама навучальная і даведачная літаратура. Знайсці навінкі можна ў раённай, дзіцячай бібліятэках, а таксама ў бібліятэчных установах Багушэўска і аграгарадкоў.

Вольга БАНДАРЭВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *