З субтропікаў у Сянно

Бругмансія — госця з тропікаў і субтропікаў Паўднёвай Амерыкі пасялілася ў Сянно. Назавём нават больш падрабязны адрас яе прапіскі — вуліца Мелі­яратараў, дом 5.

 На радзіме экзатычнай кветкі вядома шэсць відаў бругмансіі, не кажучы пра шматлікія міжвідавыя гібрыды. Прыручыла пясцёну Надзея Клімовіч. Жанчына зацікавілася кветкай, прачытаўшы пра яе ў адным з часопісаў. А потым знайшла і адрас кветкавода-аматара з Мінска, які даслаў ёй чаранок.

 — Я думаю, што ў Сянно такой кветкі больш няма, — кажа Аляксей Ланін. — А дарэмна. Яе хоць клопат на вырошчваць, але праца акупляецца эстэтычнай асалодай, якую атрымоўвае кветкавод ад магчымасці бачыць, назіраць як расце бругмансія. Дарэчы, за лета яна цвіце тройчы, маючы пры гэтым буйныя кветканосы. А які водар ідзе ад кветкі, настолькі тонкі, незвычайны для нашых геаграфічных шырот, што словамі яго не перадаць.

 У двары дома на Меліяратараў расце некалькі маладых саджанцаў. Яны зацвітуць толькі наступным летам. Але для гэтага бругмансію на зіму давядзецца змясціць у доме, у цёмным месцы, або нечым закрыць. Расліна любіць зімаваць у абсалютным спакоі. Кветкаводы з Меліяратараў гатовы падзяліцца не толькі вопытам вырошчвання бругмансіі ў нашай мясцовасці. Для сенненскіх аматараў-кветкаводаў ім не шкада адросткаў.

Л. ІЎЕЎ.

 НА ЗДЫМКУ: Аляксей Ланін побач з бругма­нсі­яй­.