Прыклад для пераймання. Кіраўнік адной з гаспадарак на Сенненшчыне паклапаціўся аб прыватных кароўках

Некаторыя старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў не заўсёды знаходзяць узаемапаразуменне з кіраўнікамі   мясцовых гаспадарак у справе аказання дапамогі прыватнаму сектару ва ўтрыманні хатняй жывёлы, у першую чаргу кароў. Таму прыклад, аб якім расказаў старшыня Багданаўскага сельскага Савета дэпутатаў, заслугоўвае не толькі ўвагі, але і ўхвалення, пераймання, магчыма,  маральнага заахвочвання.

  Сёлета дырэктар Віцебскай доследнай меліярацыйнай станцыі Валерый  Кучко праявіў ініцыятыву і заклаў дзесяць гектараў культурнай пашы, падкарміў яе і падкасіў для дзесяці галоў кароў, што ўтрымліваюцца ў прыватным сектары а.г. Багданава, дзе пражывае 400 чалавек.

  Праўда, гэта адзінкавы факт на тэрыторыі сельсавета, але, як сцвярджаў старшыня выканкама Віктар Мурашкевіч, менавіта такі падыход  да справы дае магчымасць утрымліваць закуп малака ад каровы нават на больш высокім узроўні, чым летась, пры агульнай тэндэнцыі скарачэння пагалоўя кароў на прыватных падворках