Больш парушэнняў ПДР на Сенненшчыне за пешаходамі
Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі РАУС штодня праводзяць рэйды па кантролі за захаваннем пешаходамі, веласіпедыстамі патрабаванняў ПДР. І трэба адзначыць, вельмі рэзультатыўна.
Падчас патрулявання на аўтадарозе «Віцебск — Сянно — Талачын» выяўлена восем парушэнняў правілаў дарожнага руху пешаходамі. Адзін вадзіцель, жыхар вёскі Белая Ліпа, затрыманы за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення, двое веласіпедыстаў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за кіраванне веласіпедамі без святлоадбівальных элементаў.
На аўтадарогах горада і раёна праводзілі рэйды па бяспецы дарожнага руху і супрацоўнікі УДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама.
Асаблівая ўвага звярталася на парушэнне правілаў перавозкі дзяцей, фізічны стан вадзіцеляў, наяўнасць рэгістрацыйных дакументаў і вадзіцельскага пасведчання на права кіравання транспартным сродкам, на парушэнні хуткасных рэжымаў, правілаў манеўравання, абгону.