На Спас сенненцы змогуць пачаставацца мёдам, яблыкамі і прысмакамі ад “Хадчаначкі”.

Спасаўскія святкі ў беларускім народным календары складаюцца з трох частак: 14 жніўня — Першы або Мядовы Спас, Макавей. Ад  Першага  да Другога Спаса пчаляры вымалі з вулляў  запоўненныя рамы з сотамі. 19 жніўня — Другі Спас, які называюць яшчэ Вялікім, Сярэднім, Яблычным. Гэта асноўнае і галоўнае спасаўскае свята ў беларусаў. У гэты дзень катэгарычна забаранялася працаваць. Людзі ішлі асвячаць у царкву яблыкі, грушы, мёд. Пяклі пірагі з яблыкамі або мёдам, рабілі мядовы квас. Трэці ці Малы, Хлебны, Арэхавы Спас прыходзіў 29 жніўня. Ён характарызуецца заканчэннем асноўных уборачных работ. У лесе збіралі арэхі, грыбы і ягады. Са Спасаўскімі святкамі ў нашага народа звязаны шматлікія павер’і прыкметы.

 Запрашаем усіх жадаючых завітаць 19 жніўня ў 17 гадзін на танцавальную пляцоўку «Парк Трох Герояў» на народнае свята Спас, якое ў нашым горадзе праводзіцца  ўпершыню за апошнія гады. Вас чакае сустрэча з садаводамі-аматарамі і пчалярамі, забаўляльная праграма. Будзе працаваць выстава-продаж мёду і яблык. Усе жадаючыя змогуць пачаставацца прысмакамі, што падрыхтуюць удзельніцы клуба беларускай нацыянальнай кухні «Хадчанка» Ходцаўскага СДК, якія з задавальненнем падзеляцца рэцэптамі страў.

 Прыходзьце! Не пашкадуеце! Вы атрымаеце зарад вясёлага настрою  і карысныя веды для сябе.

Гаспадар і Гаспадыня свята.