Ёсць першы тысячнік на Сенненшчыне

На жніве, якое працягваецца на Сенненшчыне, з’явіўся тысячнік. Праўда, не сярод камбайнераў. Першыя 1000 тон збожжа з поля на ток даставіў Аляксандр Буйневіч, вадзіцель ААТ «Сенненскі райаграсервіс», які працуе на аўтамабілі маркі «МАЗ».

 З працоўнай перамогай яго павіншаваў старшыня райвыканкама Віктар Цапота. Падзячнае пісьмо, падпісанае ім, уручыў Сяргей Мяцеліца, начальнік аддзела ідэалагічнай работы. Не застаўся без увагі поспех Аляксандра Буйневіча з боку раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК. Анатоль Кучынскі ўручыў лідару спаборніцтва на адвозцы зерня кепку і майку, упрыгожаныя эмблемай прафсаюза.

 НА ЗДЫМКУ: Аляксандр Буйневіч (у цэнтры) прымае віншаванні з працоўнай перамогай.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *