Пасеяць рапс на Сенненшчыне павінны да 20 жніўня

На парадку дня — сяўба азімых крыжакветных. Рапса трэба пасеяць 3000 га. Самыя значныя плошчы гэтай культурай будуць заняты ў ААТ «Сенненскі райаграсервіс»— 320 га і ў ПП «Дружбінец»— 300 га, 270 га азімага рапсу пасеюць у ДП «Саўгас імя Машэрава», 240га  — КУСГП імя Гараўца. Сяўба азімых крыжакветных, згодна з тэхналагічнымі патрабаваннямі, на Сенненшчыне павінна быць завершана да 20 жніўня.