Хто колькі зарабляе на Сенненшчыне?

Сярэдняя зарабатная плата, налічаная  работнікам раёна за студзень-чэрвень 2011 года, склала 1213,4 тысячы рублёў і павялічылася ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 50,3 працэнта.

  Па асобных відах эканамічнай дзейнасці заробкі былі наступнымі: сельская гаспадарка, паляванне і лясная гаспадарка — 1049,8 тысячы  рублёў; прамысловасць — 1224,8; будаўніцтва —1366,1; гандаль, рамонт аўтамабіляў, бытавых вырабаў і прадметаў асабістага карыстання — 1116,9; гасцініцы і рэстараны — 910,8; транспарт і сувязь —1361,5; сувязь —1086,0; аперацыі з нерухомай маёмасцю, арэнда і прадстаўленне паслуг спажыўцам — 925,9; адукацыя — 1179,0; ахова здароўя і прадстаўленне сацыяльных паслуг  — 1247,2; дзейнасць у галіне аховы здароўя —1305,1; прадстаўленне камунальных, сацыяльных і персанальных паслуг —1021,2 тысячы  рублёў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *