Пакуль не прырастаем

За студзень-чэрвень гэтага года ў раёне нарадзілася 121 дзіця.  Гэта на 15 больш, чым летась. У Сянно нарадзіліся 38 хлопчыкаў і дзяўчынак, у  гарадскім пасёлку Багушэўск — 11,  у  сельскай мясцовасці — 72.

  За шэсць месяцаў памерла 309 чалавек, што на 23 чалавекі менш леташняга. Калі ў горадзе і гарпасёлку сканалі 86 чалавек, то вясковага насельніцтва памерла 223 чалавекі.  Натуральныя страты раёна склалі   188 грамадзян.

  Некалькі больш, чым у мінулым годзе, зарэгістравана шлюбаў — 75. Колькасць скасаваных шлюбаў  узрасла на два выпадкі — 33. Часцей разрывалі сямейныя адносіны вяскоўцы: 14 скасаваных шлюбаў, супраць леташніх — 8.

Алена  Скакун,

начальнік аддзела статыстыкі.