Вучні і настаўнікі Сенненшчыны сталі пераможцамі абласнога краязнаўчага конкурсу.

У 2010-2011 навучальным годзе прайшлі раённы і абласны конкурсы на лепшую краязнаўчую ілюстрацыю ў рамках Рэспубліканскай акцыі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся!». Яны значна актывізавалі сацыяльна-культурную дзейнасць канкурсантаў, узнялі на новы, больш высокі ўзровень працу па мастацкім асэнсаванні педагогамі і навучэнцамі падзей айчыннай гісторыі, культурнай спадчыны роднага краю.

 На разгляд раённага журы было прадстаўлена 47 графічных і жывапісных работ з 17 устаноў адукацыі, выкананых навучэнцамі і настаўнікамі. Шэраг дасланых прац вылучаліся арыгінальнай аўтарскай задумай, высокімі эстэтычнымі вартасцямі, грунтоўным выкарыстаннем гістарычных крыніц, прывабнасцю для дзіцячага ўспрымання. Найбольш актыўны ўдзел прынялі навучэнцы сенненскіх школ №1 імя З.І.Азгура і №2.

 Лепшыя жывапісныя работы былі прадстаўлены на вобласць. Сярод іх «Працавітая ткачыха» Дзяніса Шабаліна   (Ульянавіцкая ДАСДС-Ш), «Дзяўчына за кроснамі» Рамана Цыганова (Ходцаўская ДАСДС-Ш), «На  рыцарскі турнір» настаўніка Нямойтаўскай ДАСДС-Ш Юрыя Кучко, «Гуканне вясны. Арэлі» настаўніка Багданаўскай ДАСШ   Аляксандра Бандарэвіча і інш.

  Серыя творчых работ па рэканструкцыі страчаных архітэктурных і гістарычных помнікаў Сенненшчыны настаўніка Сенненскай ДАСШ №2 Васіля Бандарэвіча і малюнкі былой навучэнкі сенненскай другой школы Галіны Генавай былі прызнаны ў ліку лепшых на абласным конкурсе краязнаўчых ілюстрацый.  Іх  аўтары сталі пераможцамі.

Марына Якубцова за работу «Мікалаеўская царква ў вёсцы Застадолле» стала лаўрэатам.

 Убачыць вышэйназваныя работы можна будзе ў зборніку краязнаўчых ілюстрацый, які плануецца выпусціць па выніках абласнога конкурсу.

 

Анастасія Маскаленка, метадыст па турызму і спорту ЦПР.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *