ДОШКА ГОНАРУ на ўборцы зерневых і зернебабовых культур

ААТ «Літусава» (дырэктар М.Р.Каўрыжэнка, галоўны аграном А.А.Бянько, галоўны інжынер С.А. Шыбека, старшыня прафкама В.Я.Гарбацэвіч), дзе зерневыя ўбраны на плошчы 555 га (38 %) пры ўраджайнасці  27,9 цн/ га, намалочана 1549  тоны збожжа;

 Сяргей Кухто, Мікалай Броўка — экіпаж зернеўборачнага камбайна «КЗС-10К-23» ААТ «Сенненскі райаграсервіс», якія намалацілі 401,3 тоны  зерня;

 Канстанцін Яцкевіч, Валерый Гарбачоў — маладзёжны экіпаж зернеўборачнага камбайна «КЗС-1218» ААТ «Сенненскі райаграсервіс», якія намалацілі 365,5 тоны збожжа;

 Аляксандр Буйневіч — вадзіцель аўтамабіля «МАЗ-555» ААТ «Сенненскі райаграсервіс», які перавез з поля на ток 774,6 тоны  збожжа.