Лепшых камбайнераў Сенненшчыны ўзнагародзяць прэміямі

  Палажэнне аб арганізацыі раённага спаборніцтва  і  матэрыяльным заахвочванні арганізацый, асобных катэгорый работнікаў на ўборцы ўраджаю ў 2011 годзе.

  У раённым спаборніцтве за дасягненне лепшых вынікаў у развіцці аграпрамысловага комплексу ўдзельнічаюць сельскагаспадарчыя арганізацыі раёна, а таксама асобныя катэгорыі работнікаў АПК Сенненскага раёна.

 Пераможцамі раённага спаборніцтва ў намінацыі «За павышэнне ўраджайнасці, павелічэнне вытворчасці і продажу дзяржаве зерня» прызнаюцца тры сельгасарганізацыі, дзе атрымана найбольшая ўраджайнасць зерневых культур з пасяўной і ўборачнай плошчаў, выкананы заказ на пастаўку зерня для дзяржаўных патрэб, забяспечаны найбольшы прырост валавай вытворчасці зерня ў параўнанні з сярэднім узроўнем, дасягнутым за апошнія тры гады.  Абавязковай умовай з’яўляецца наяўнасць пасяўных плошчаў зерневых не менш як 800 гектараў.

  У намінацыі «За павышэнне ўраджайнасці, павелічэнне вытворчасці і продажу дзяржаве маслічных культур» пераможцамі прызнаюцца тры сельгасарганізацыі, у якіх атрымана найвышэйшая ўраджайнасць з пасяўной і ўборачнай плошчаў,  забяспечаны найбольшы прырост валавай вытворчасці  ў параўнанні  з сярэднім узроўнем, дасягнутым за апошнія тры гады. Абавязковай умовай з’яўляецца наяўнасць уборачных плошчаў не менш  як 200 гектараў, выкананне заказу на пастаўку масланасення рапсу для дзяржаўных патрэб.

  У намінацыі «За павышэнне ўраджайнасці, павелічэнне вытворчасці і продажу дзяржаве льну» пераможцам прызнаецца адна сельгасарганізацыя, дзе атрымана найвышэйшая ўраджайнасць ільновалакна, забяспечана выкананне дзяржаўнага заказу, атрыманы найбольшы прырост валавай вытворчасці льновалакна ў параўнанні з сярэднім узроўнем, дасягнутым за апошнія тры гады, і нумар ільнотрасты не ніжэй 1. Абавязковай умовай з’яўляецца наяўнасць уборачных плошчаў не менш 50 гектараў.

  Пры падвядзенні вынікаў пераможцам можа быць прызнана сельгасарганізацыя, дзе недапушчаны парушэнні правілаў аховы працы, забяспечаны належныя санітарныя і бытавыя ўмовы для ўдзельнікаў уборкі. Сельгасарганізацыі-пераможцы ўзнагароджваюцца Ганаровымі граматамі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама і райкама прафсаюза работнікаў АПК.

  У намінацыі «Сярод работнікаў сельскагаспадарчай вытворчасці» пераможцы вызначаюцца ў наступных катэгорыях: экіпажы камбайнераў (камбайнер і памочнік камбайнера), занятыя на ўборцы зерневых і зернебабовых культур і забяспечыўшыя ўстаноўленую на камбайн выпрацоўку. Прэміраванне экіпажаў робіцца ва ўстаноўленых памерах: КЗС-1218 «Палессе», «Мега-360» — 1 млн рублёў за 1100 тон; «Мега-204», «Ліда-1300» — 1 млн руб. за 810 тон; «Дон-1500», «КЗС-7 «Палессе-Ротар» —1 млн руб. за 730 тон; «КЗС-10К Палессе» — 1 млн руб. за 950 тон. Камбайнеру выплачваецца грашовая прэмія ў памеры 65 %, памочніку  — 35 % ад агульнай сумы.

  Сярод вадзіцеляў, занятых на адвозцы зерня, вызначаюцца тры прызавыя месцы за забеспячэнне максімальных аб’емаў перавозкі зерня без страт з выплатай грашовай прэміі ў суме 500 тыс. рублёў па аднаму ў кожнай групе: першая група  —  з грузападымальнасцю да 4,5 тоны; другая група  —  ад 4,5 да 9 тон; трэцяя — звыш 9 тон.

  Камбайнерам, памочнікам камбайнераў, вадзіцелям, занятым у перыяд уборкі ўраджаю на абмалоце і адвозцы рапсу, крупяных культур, намалочанае і перавезенае зерне ў агульны аб’ем залічваецца з прымяненнем каэфіцыента 1:1, шматгадовых траў — 1:5.

  Экіпажы камбайнераў, занятыя  на церабленні  льну, якія забяспечаць выпрацоўку на камбайн не менш 50 гектараў  —  адно прызавое месца з уручэннем грашовай прэміі 100 тыс. рублёў.

  Сярод аператараў сушыльных комплексаў вызначаюцца тры прызавыя месцы з улікам прадукцыйнасці сушылкі па максімальнай колькасці высушанага зерня з уручэннем грашовых прэмій: за першае месца — 500 тыс. рублёў, другое — 400 тыс. рублёў, трэцяе — 300 тыс. рублёў.

  Пераможцы ўзнагароджваюцца Ганаровымі граматамі, дыпломамі ўпраўлення райсельгасхарчу і райкама прафсаюза работнікаў АПК з уручэннем грашовых прэмій за кошт гаспадарак.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *