Кожны аўторак сенненцаў выслухае “Дзяжурны рэпарцёр”

Дачка  не зарэгістравана — падатак пенсіянеру не налічваецца

— Таццяна Пятроўна, пенсіянерка, жыхарка Сенненскага раёна, — так адрэкамендавалася суразмоўца на тым канцы тэлефоннага проваду, якая прасіла дапамагчы разабрацца ў спрэчцы, што ўзнікла паміж ей і сельвыканкамам. — На пенсіі я ўжо некалькі гадоў. Падатак на зямлю мне пасля выхаду на адпачынак ніколі не налічвалі ў адпаведнасці з прадастаўленымі заканадаўствам ільготамі для грамадзян маёй катэгорыі. А сёлета налічылі, на той падставе, што разам са мной жыве дачка.

  За кансультацыяй мы звярнуліся ў інспекцыю Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Сенненскім раёне, да Наталлі Міхалёнак, начальніка аддзела падаткаабкладання фізічных асоб.

 — Дачка працаздольная? Зарэгістравана па месцы жыхарства маці? Не зарэгістравана… У такім выпадку падатак на зямлю налічвацца не павінен быў, — падсумавала яна.

Работы адкладваюцца.

Як мінімум, да 15 кастрычніка

 Валянціна Назарава, жыхарка Сянно, жыве ў доме № 3 па вул. Назаранкі ў кватэры № 1 — першы паверх, вуглавая. А тут яшчэ цеплавое супраціўленне сцен не адпавядае нарматывам. Такое заключэнне летась зрабілі эксперты спецыялізаванай арганізацыі. Зімой у кватэры Назаравых — экстрэмальныя ўмовы для пражывання. Часам тэмпература трымаецца на ўзроўні +8-10 градусаў С.  А таму ў пісьме, дасланым на адрас Валянціны Назаравай мінулай зімой, адміністрацыя РУП ЖКГ запэўніла яе — цепларэнавацыя дома будзе выканана ў другім кватале 2011 года.

 На календары —жнівень. А да работ ніхто не прыступаў. Уцямных тлумачэнняў мая суразмоўца ад спецыялістаў унітарнага прадпрыемства не атрымала, а таму патэлефанавала ў рэдакцыю. І вось які адказ атрымалі мы. Увесь тэкст паведамлення прыводзіць не будзем. Спашлёмся толькі на апошні яго абзац: «При поступлении финансовых средств на третий квартал текущего года (ходатайство прилагается) работы по утеплению стен запланировано провести до 15 октября 2011 года».

Аляксандр ЛАЗЮК.

 Тэлефануйце па нумары 4-12-57 Вользе Васільеўне Бандарэвіч.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *