Сенненскі РАНС выявіў парушэнні ў КУСГП імя Гараўца

  Нездарма жніво называюць экзаменам для хлебароба, бо яно падводзіць вынік працы селяніна амаль за цэлы год. Як была падрыхтавана зямелька, як угноена, ці ў тэрмін апрацавана — на ўсе гэтыя пытанні дасць дакладны адказ атрыманы ўраджай.

  Не менш важна, каб належным чынам да прыёмкі збожжа новага ўраджаю была падрыхтавана і сушыльная гаспадарка. Яе гатоўнасць цікавіць не толькі сельгасвытворцаў.

  На гэты раз супрацоўнікі РАНС, энерганагляду і раённай газеты наведалі зерняток у вёсцы Засценкі КУСГП імя Гараўца. Падалося, што ў гаспадарцы з луны зваліліся і не ведаюць, што пачаліся ўборачныя работы. Тэрыторыя вакол сушылак не абкошаная, крапіва стаіць у рост чалавека. З поля возяць зерне, а аўтамабільныя вагі знаходзяцца ў разбураным стане. Аб якой тут арганізацыі ўліку збожжа можна сёння гаварыць? Затое ўмовы для крадзяжоў ідэальныя.

Ларыса МУКАМОЛАВА.

НА ЗДЫМКАХ: так выглядалі яшчэ нядаўна збожжасушыльная гаспадарка і аўтамабільныя вагі ў КУСГП імя Гараўца.