На Сенненшчыне прайшлі зажынкі

  Абрад, прызваны ўславіць хлебароба, улагодзіць сілы прыроды, правялі артысты народнага ансамбля «Вечарынка» раённага метадычнага цэнтра аддзела культуры райвыканкама і ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці Багданаўскага СК. Яны выканалі велічальныя абрадавыя песні, уручылі першы сноп збожжа, нажаты сярпом, кіраўніцтву раёна і гаспадаркі. На шчырую працу механізатараў благаславіў, асвяціў хлебную ніву, камбайны памочнік благачыннага Сенненскай акругі святар Дзмітрый Фёдараў.

  А тым часам адзін з камбайнаў  ажыў  і рушыў  да збажыны. Ужо праз некаторы час з яго  бункера  зерне новага ўраджаю паплыло ў кузаў аўтамашыны. Яшчэ праз імгненне  лепшы па выніках  мінулагодняга жніва камбайнер ААТ «Сенненскі райаграсервіс» Сяргей Кухто паднёс Віктару Цапоце, старшыні райвыканкама, сподак з зернем новага ўраджаю.            

Л. ІЎЕЎ.

 НА ЗДЫМКУ: (на першым плане)  Сяргей Кухто перадае   зерне новага ўраджаю — плён працы многіх —  Віктару Цапоце.