Дошка гонару на нарыхтоўцы кармоў па стане на 14 ліпеня
Дзяржаўнае прадпрыемства «Саўгас імя Машэрава» (дырэктар А.У.Марцючэнка, старшыня прафкама А.І.Шалуха), дзе травы першага ўкосу скошаны на 2246 гектарах (100 %) і на кожную ўмоўную галаву жывёлы нарыхтавана па 20.29 ц к.адз.;
Пётр Агееў, механізатар ААТ «Сенненскі райаграсервіс «, які на камбайне «Ягуар-850» здрабніў 11403 тоны зялёнай правяленай масы;
Мікалай Кацура, механізатар ААТ «Сенненскі райаграсервіс», які на трактары «МТЗ-1221», агрэгатаваным прычэпам «ПС-45», перавёз 2671 тону зялёнай масы;
Аляксандр Труханенка, механізатар КУСГП «Полымя», які на трактары «Беларус-3022», агрэгатаваным касілкай «КПР-9», скасіў траву на плошчы 617 га.