“Сенненскі падворак” наведаў губернатар Віцебшчыны

Упершыню ў час Міжнароднага фестывалю «Славянскі базар у Віцебску», дарэчы, 20-га юбілейнага, рэгіёны Віцебшчыны паказваюць сябе у горадзе над Дзвіной ва ўсёй красе на стылізаваных падворках.

 І калі вам цікава, чым жыве той ці іншы рэгіён вобласці, а патрапіць туды ў бліжэйшы час няма ні магчымасці, ні нагоды, выратуюць  і дапамогуць стылізаваныя падворкі фестывалю, створаныя ў рамках праекта «Віцебшчына хлебасольная». Гатовы сустрэць гасцей і сенненскае падвор”е. Раім зазірнуць і пераканацца, што, нават, жывучы на Сенненшчыне, мы далёка не заўсёды ведаем усю  адметнасць  культуры, традыцый, звычаяў раёна.Не ўпусціце шанс!

  НА ЗДЫМКАХ: так выглядае ўваход на пляцоўку, дзе вы­стаўлена прадукцыя раёна; напярэдадні адкрыцця фестывалю сенненскі падворак наведаў старшыня аблвыканкама Аляксандр Косінец; да работ нашых майстроў—шчырая ці­каў­насць.