Вяскоўцаў Сенненшчыны пракансультуюць на месцах.

Спецыялісты аддзела пенсій і дапамог упраўлення райвыканкама па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва з мэтай арганізацыі кансультацый жыхароў раёна  распрацавалі  графік прыёму грамадзян на III квартал. Згодна з ім жыхары  Багушэўска і Багушэўскага сельсавета неабходныя кансультацыі могуць атрымаць кожны другі чацвер месяца. Вяскоўцаў, якія жывуць у населеных  пунктах Беліцкага, Ходцаўскага, Нямойтаўскага, Багданаўскага, Машканскага, Студзёнкаўскага сельсаветаў, чакаюць з 9 да 13 гадзін адпаведна 20 ліпеня, 15 верасня, 13 ліпеня, 17 жніўня, 14 верасня,  24 жніўня. У Какоўчыне спецыяліст аддзела пенсій і дапамог   упраўлення будзе кансультаваць 24 жніўня, але з 8 да 12 гадзін.

 Сустрэчы будуць арганізаваны ў будынках выканкамаў пасялковага і сельскіх Саветаў дэпутатаў.