Вынішчаць баршчэўнік у Беліцкім сельсавеце будуць з дапамогай ядахімікатаў
Для Беліцкага сельсавета, і ў першую чаргу для вёскі Полымя, вельмі актуальнай з’яўляецца праблема барацьбы з баршчэўнікам Сасноўскага. Ва ўсякім разе тут самая вялікая ў раёне яго плантацыя — звыш 25 гектараў. Сёлета для барацьбы з гэтай шкоднай раслінай вырашылі больш шырока выкарыстоўваць ядахімікаты, якіх закупілі на сем мільёнаў рублёў.
Плануецца прыцягнуць і сілы меліярацый сістэмы раёна для раскарчоўкі сада, які запаланіў баршчэўнік.