На шэршняў з брандспойтам. Сенненскія выратавальнікі тройчы ўступалі ў барацьбу з джалючым войскам

На гэтых днях выратавальнікі Сенненскага аддзела Міністэрства па надзвычайных сітуацыях выязджалі ў Розмыслава Нямойтаўскага сельсавета. Мясцовыя жыхары паведамілі, што іх атакавалі і нават пакусалі восы. Таму, перш чым выехаць па выкліку, выратавальнікі звярнуліся да медыкаў раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. На шчасце, медычная дапамога нікому не спатрэбілася. Аднак прыманку, каб нейтралізаваць узбуджаных насякомых, выкарыстаць давялося.

 Падобных зваротаў у выратавальнікаў летам бывае даволі шмат. Асабліва агрэсіўная актыўнасць насякомых узрастае ў канцы летняга перыяду. Сёлета выратавальнікі выязджалі па выкліках ужо тройчы. У вёсцы Мішчуковая дача Какоўчынскага сельсавета вяскоўцаў ратавалі ад шэршняў.

 — Там абыйшлося без спецсродкаў, хоць шэршні даволі небяспечныя насякомыя, — расказаў Вячаслаў Карасікаў, начальнік Сенненскага РАНС. Дзікія пчолы, восы, шэршні могуць быць небяспечнымі для людзей. Таму супрацьстаяць ім трэба з асцярожнасцю. Знімаць гнёзды лепш вечарам, прыняўшы неабходныя меры засцярогі, запрасіўшы на дапамогу пчаляра ці выратавальні­каў, рэкамендуе ён

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *