Яе партрэт на раённым Стэндзе гонару

Вольга Амельчанка працуе аператам машыннага даення на малочнатаварнай ферме «Казлоўка». Трэба адзначыць, што у ААТ «Сенненскі райаграсервіс» калектыў фермы па вытворчых паказчыках адзін з лепшых сярод аднатыпных ферм. І ў гэтым заслуга разам з іншымі даяркамі і Вольгі Амельчанка.

 У калектыве жанчыну паважаюць, да яе думкі прыслухоўваюцца. Магчыма таму, што чалавек яна прынцыповы, добрасумленны работнік і гаспадар свайго слова. Работа аператара машыннага даення не з лёгкіх, але жанчына не скардзіцца на лёс, як многія іншыя. Хоць, зразумела, не так і проста прывыкнуць уставаць у 4 гадзіны раніцы кожны дзень. І вечарам даводзіцца іншы раз спраўляцца позна. Калі пачынаюцца расцёлы, трэба дагледзець, каб з цяляткамі нічога не здарылася, і каровы ў парадку былі. Але да цяжкасцей Вользе, як кажуць, не прывыкаць. З дзяцінства ведала і ўмела рабіць нялёгкую сялянскую працу. Калі работа спорыцца, задуманае ўдаецца, тады і настрой на працу ёсць. І вынік не пакідае сябе чакаць. Сёлета фотаздымак Вольгі Амельчанка ўпрыгожвае раённы Стэнд гонару.

НА ЗДЫМКУ: Вольга Амельчанка, аператар машыннага даення МТФ «Казлоўка» ААТ «Сенненскі райаграсервіс».