За кансультацыяй на сенненскі рынак!
Вы маці, якая адна выхоўвае дзіця, ці інвалід? У вашай сям’і —папаўненне, з’явілася немаўля? Тады, магчыма, вам трэба завітаць 9 ліпеня на рынак у Сянно. У гэты дзень на яго тэрыторыі з 9 да 12 гадзін будзе працаваць кансультацыйны пункт упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама па пытаннях аказання дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі, пенсіённага забеспячэння, працоўнай занятасці, прадастаўлення льгот і гарантый у сферах сацыяльнай абароны.