Сенненскія пчаляры абзавяліся пародзістымі пчолкамі

Вытворчасць мёду цяпер — гэта не той працэс, што быў у часы бортніцтва. Сёння гэта сапраўдная навука, якую можа засвоіць толькі сапраўдны аматар, улюбёны  ў пчалу-працаўніцу. Такім з’яўляецца Мікалай Барысавіч Ермашкевіч (на здымку злева) — галоўны пчаляр прыватнага прадпрыемства «Дружбінец». Нядаўна  яму і дырэкцыі прадпрыемства за ўзорную падрыхтоўку пчальніка да абласнога семінара-нарады дзякаваў прадстаўнік Камі­тэта па сельскай гаспадарцы аблсельгасхарчу Міхаіл Мацвеевіч Сокалаў і падараваў у знак удзячнасці высокагенетычную пародзістую пчаламатку коштам 50 тысяч рублёў. Раней у вобласць пчаламатак завозілі, таму яны былі значна даражэй, а гэтая, як кажуць, уласнай гадоўлі.

 Калі праходзіў семінар, надвор’е было халоднае і ветранае. Таму пчолы не праяўлялі актыўнасці і выняцце «старой» маткі  і падсадка «маладой» прайшлі без лішніх эксцэсаў. Адзін з удзельнікаў аперацыі нават спецмаску не надзяваў.