З першам сенам на Сенненшчыне!

Гаспадаркі раёна завяршаюць касавіцу траў першага ўкосу. І хоць кармоў сёлета нарыхатавана менш мінулагодняга — 11,14 цэнтнераў кармавых адзінак на ўмоўную галаву жыёлы, у 2010 на гэты час было 12,42 — радуе, што грамадскія сельгасвытворцы выкарысталі спрыяльныя ўмовы надвор’я першай паловы чэрвеня і зрабілі значны запас сена (117 % да задання ў цэлым па раёне). У КУСГП імя Гараўца маюць двайны запас грубых кармоў (209 %), у ААТ «Белая Ліпа»— 176,  «Студзёнка» — 166. Найменш сена нарыхтавалі  ў акцыянерных таварыствах «Какоўчына» і «Сінягорскае», ДП «Саўгас імя Машэрава» адпаведна 64, і 65 % і 71% да задання. У названых гаспадарках сена мяркуюць выкарыстоўваць на корм пераважна маладняку. У рацыене дойнага статку будуць пераважаць сакавітыя кармы: сянаж і сілас.

Л. ІЎЕЎ.