«Красой Сенненшчыны» стала Наталля Башкірына!

На працягу 4 месяцаў чытачы атрымлівалі асалоду ад фотаздымкаў сенненскіх прыгажунь. Хто з дзяўчат стане пераможцай  конкурсу? Дыскусіі на гэту тэму ішлі даволі сур’ёзныя. Толькі наведвальнікі сайта пакінулі больш за 400 каментарыяў. Свае галасы ў інтэрнэт-галасаванні аддалі 3469 чалавек.  А колькі думак і меркаванняў было ў чытачоў друкаванага выдання, застаецца толькі здагадвацца.

 І вось у рамках святкавання Дня моладзі, якое традыцыйна адзначаецца ў апошнія выхадныя чэрвеня, вызначыліся пераможцы конкурсу.

Свята распачалося ў 20.00 на цэнтральнай плошчы горада з выступлення маладых выканаўцаў. А пазней на сцэну падняліся сенненскія прыгажуні. На жаль, да фіналу дайшлі не ўсе. Паказаць сябе і пазмагацца за тытул «Краса Сенненшчыны» згадзіліся 6 дзяўчат, якія прадставілі на суд журы свае візітоўкі і адказалі на кур’ёзнае пытанне. Але аб усім па парадку.

 Адкрыла конкурс Вольга Дубініна. Яна разам з напарнікам падрыхтавала рамантычны танец, які не пакінуў раўнадушным нікога з прысутных.

 Лілія Буракова прачытала верш уласнага сачынення, які прысвяціла Сенненшчыне.  А вось Алена Пузырэўская прадставіла фотаілюстрацыю сваіх работ. Дзяўчына вельмі любіць фатаграфаваць і займаецца гэтай справай усур’ёз. Да таго ж яна шмат падарожнічае, што і пацвердзілі фотаздымкі.

 Вольга Альшэўская і Марына Галавач у вершаванай форме расказвалі пра сябе. У гэтым ім дапамагалі сябры.

 Недарэмна кажуць, што шлях да сэрца мужчыны ляжыць праз страўнік. Наталля Башкірына здзівіла журы стравай, якая была арыгінальна аформлена  і пададзена.

 Пачакайце, мы  не расказалі яшчэ пра тых, хто ацэньваў выступленні дзяўчат. За спецыяльна адведзеным столікам сядзела самае што ні на ёсць непадкупнае журы. Узначальваў яго Антон Бакалка, начальнік групы прызыву на ваенную службу Сенненскага ваенкамата. Разам з ім адзнакі за выступленне выстаўлялі Дзмітрый Аленчанка, начальнік ДРБУ-146, Васіль Ступаневіч, начальнік УП «Сяннобудмеліяводгас», Аляксандр Дунец, супрацоўнік Дэпартамента аховы, Алег Кісель, намеснік дырэктара ААТ «Сенненскі райаграсервіс», Міхаіл Кацянок, галоўны інжынер РВУ «Сяннорайгаз».

 Пасля таго як дзяўчаты прадставілі свае візітоўкі, ім задалі пытанне: што б вы зрабілі, калі б былі  старшынёй Сенненскага райвыканкама? Амаль усе канкурсанткі прапаноўвалі развіваць інфраструктуру. Гаварылі пра тое, што хочуць, каб горад станавіўся прыгажэйшым, а людзі, якія тут жывуць, былі шчаслівыя. Пажадалі прыгажуні, каб у кожнага чалавека збываліся мары, а дзеці мелі магчымасць развіваць свае таленты.

 І хоць, як прызналіся члены журы, вызначыць, хто з дзяўчат варты тытулу «Краса Сенненшчыны», было зусім не проста, усё ж  мужчыны назвалі імя пераможцы.

 У намінацыі «Міс арыгінальнасць» перамагла Лілія Буракова. Дзяўчына працуе інспектарам аддзела кадраў у ААТ «Бяленева». Любіць вырошчваць кветкі і піша вершы. Напэўна, гэта і спадабалася журы, якія і назвалі дзяўчыну арыгінальнай асобай.

 «Міс фотагенічнасцю» стала Алена Пузырэўская з Багушэўска. Гэта яркая і неардынарная дзяўчына працуе ў 2-й багушэўскай школе, дзе выкладае англійскую мову. Як ужо гаварылася, яна прадставіла на суд журы свае фотаздымкі, што і дапамагло ёй перамагчы ў гэтай намінацыі.

 А вось  «Красой Сенненшчыны» назвалі маладую маці, прыгажуню і цудоўнага кулінара Наталлю Башкірыну, якая прыпаднесла журы шыкоўную страву.

 Ужо пазней Наталля прызналася, што і не думала стаць пераможцай конкурсу. Калі яна рыхтавалася да выступлення, ёй быццам нешта перашкаджала. На шляху сустракаліся цяжкасці і непрыемнасці. Але адступаць, як зрабілі некаторыя канкурсанткі, у апошні момант яна таксама  не хацела. І вось удача ўсміхнулася ёй. Стаць «Красой Сенненшчыны», а значыць і асобай, якая будзе рэкламаваць раённую газету,  марылі многія дзяўчаты.

 Акрамя гэтага, на працягу 4 дзён на сайце газеты ішло анлайн-галасаванне, і кожны жадаючы мог аддаць свой голас за прыгажуню. Па меркаванні інтэрнэткарыстальнікаў, якія ацэньвалі дзяўчат па фотаздымках, у намінацыі «Краса Сенненшчыны» перамагла Вольга Пернер. Свае галасы за маладую настаўніцу аддалі 885 чалавек. Віншаванні Вольга прымала ад галоўнага рэдактара газеты «ГС» Вольгі Мысліцкай.

 У гэты дзень усе жадаючыя змаглі аформіць падпіску на «раёнку» і атрымаць за гэта невялічкі сувенір.

 Прыемным сюрпрызам стаў прыезд на свята Мікалая Маханькова на рэтра-аўтамабілі «Опель-супер» 1936 года выпуску. Усе жадаючыя за ўмераную плату каталіся на машыне па цэнтральнай плошчы і фатаграфаваліся побач з ёй.

 Конкурс «Краса Сенненшчыны» «раёнка» праводзіла ўпершыню. Магчыма, не ўсё атрымалася на «выдатна». Але мы стараліся. Вялікі дзякуй усім дзяўчатам, якія прынялі ўдзел у конкурсе, асабліва тым, хто не пабаяўся выйсці на сцэну і паказаць сябе.

 Словы падзякі выказваем  спонсарам: магазіну бытавой тэхнікі і мэблі «Гермес», індывідуальнаму прадпрымальніку Марыі Мяснікавай, ГА РК «БРСМ», аддзелу па справах моладзі райвыканкама, аддзелу культуры. А таксама ўсім тым, хто падтрымліваў канкурсантак, «хварэў» за іх, галасаваў на сайце газеты і проста прыйшоў на наша свята. Толькі дзякуючы вашай падтрымцы мы зрабілі гэта мерапрыемства  і кожны дзень з вашай дапамогай робім газету.

 Кацярына КАРПОВІЧ. 

На здымках: удзельніцы конкурсу на сцэне; падчас свята.

 Фота аўтара і  Андрэя Мурашэвіча.

«Красой Сенненшчыны» стала Наталля Башкірына!: 5 комментариев

  • Суббота, 2 июль, 2011 в 14:24
    Permalink

    О,хотел увидеть хоть тут фото победительницы интернет голосования!!!!!А её нет….А почему?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ
  • Суббота, 2 июль, 2011 в 21:43
    Permalink

    Жалко,что Пернер не учавствовала-она бы выиграла,во всяком случае судя по Вашему фото!!!!Да ,ксати ,спасибо за ссылочку «тоже Андрей».

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ
  • Вторник, 5 июль, 2011 в 13:43
    Permalink

    Админ ,зачем удаляете комменты в которых никто и никого не оскарбляет?Это свобода слова такая?!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ
  • Воскресенье, 10 июль, 2011 в 10:46
    Permalink

    А я бы за ведущую голосовал, она по-моему самая красивая:) Жаль, что не участвовала

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *