На Сенненшчыне вызначылі лепшых сейбітаў

Упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама сумесна  з райкамам прафсаюза работнікаў АПК і аддзелам ідэалагічнай работы падвялі вынікі раённага спаборніцтва, што было арганізавана  на час правядзення веснавых палявых работ.

  Сярод гаспадарак пераможцам прызнана дзяржаўнае прадпрыемства «Саўгас імя Машэрава».

 У індывідуальным спаборніцтве на сяўбе лепшыя вынікі паказалі Васіль Дубавец з ААТ «Бяленева», які засеяў насеннем яравых культур 993 гектары, Аляксандр Пагарэльскі з ААТ «Сінягорскае» (894) і Міхаіл Фаміноў з КУСГП імя Гараўца (842). На падрыхтоўцы глебы стараннем вызначыліся Дзмітрый Рабушка зКУСГП «Полымя» (ён падрыхтаваў 850 гектараў глебы), Аляксандр Пачко (833) — ААТ «Сенненскі райаграсервіс» і Пётр Шарац (819), які працуе  ў ААТ «Бяленева». Сярод тых, хто быў заняты на ўнясенні мінеральных угнаенняў, тройка пераможцаў выглядае так: Алег Андрэеў — механізатар ААТ «Какоўчына» (2336), Віктар Сакалоўскі  — ААТ «Ульянавічы» (2260) і Васіль Зарубіцкі — КУСГП «Полымя» (1912).

Л.Іўеў.