Расліны просяць дапамогі

На палетках вытворцаў раслінаводчай сельгаспрадукцыі не змяншаецца напружанасць у працы. На парадку доглядныя работы: хімпраполка і знішчэнне шкоднікаў.

 З агульнай плошчы пасеяных яравых зерневых гербіцыды выкарыстаны па стану на 20 мая для знішчэння пустазелля на плошчы 2515 га. За папярэдні дзень работы праведзены на 608 га. Найбольшы аб’ём хімпраполкі выкананы на пасевах дзярж­прадпрыемства «Саўгас імя Машэрава» — 730 га. У працэнтных адносінах у лідэрах ВДМС — са 192 га праполка праведзена на 185 га. У барацьбе са шкоднікамі абарона ў першую чаргу патрабуецца пасевам яравога рапсу і льну. Работы трэба весці не­адклад­на. А між тым з 39 апырсквальнікаў у работу ўключаны толькі  22.

 Л.ІЎЕЎ.