Дошка гонару на 19 МАЯ 2011 года

    Згодна з аператыўнай інфармацыяй  райсельгасхарчу і райкама прафсаюза  работнікаў АПК, умовамі спаборніцтва на раённы Стэнд гонару, заснаваны на перыяд правядзення веснавых палявых работ, па стану на 19 мая заносяцца:

 ААТ «Сінягорскае» (дырэктар Уладзімір Сухвал, старшыня прафкама Алена Цюцюнова), дзе з высокай якасцю пры плане 1488 гектараў сяўбу яравых культур правялі на плошчы 1557 гектараў;

 Міхаіл Фаміноў, механізатар КУСГП імя Гараўца, які  на трактары Беларус-3022, агрэгатаваным  АПП-6, з пачатку палявых работ засеяў 842 гектары;

 Аляксандр Дзедушка, механізатар ААТ «Ульянавічы», які на трактары Беларус-3022, агрэгатаваным  КЧ-5,1, падрыхтаваў да сяўбы 743 гектары глебы;

 Віктар Сакалоўскі, механізатар ААТ «Ульянавічы», які на трактары МТЗ-82, агрэгатаваным МТТ-КУ, унёс мінеральныя ўгнаенні  на плошчы 1948 гектараў.