Апошні званок для вучняў 9 і 11 класаў Сенненскага раёна прагучыць 30 мая. Выпускныя вечары для вучняў 11 класаў пройдуць 11 чэрвеня.
Выпускнікі БШ будуць здаваць 4 абавязковыя экзамены: беларуская мова (дыктант), руская мова (дыктант), матэматыка (пісьмова) і гісторыя Беларусі (вусна).
У выпускнікоў СШ тры іспыты: два абавязковыя пісьмовыя — па мове (беларускай або рускай — на выбар вучня, пісьмовы пераказ) і матэматыцы. Трэці экзамен пройдзе ў вуснай форме па любому з прадметаў школьнага цыкла.
Усе выпускныя экзамены будуць праведзены з 1 па 11 чэрвеня, пісьмовыя пачынаюцца ў 9.00. Як звычайна, усе заданні для пісьмовых экзаменаў аб’яўляюцца па тэлебачанні і радыё.
Пісьмовыя выпускныя экзамены за базавую школу адбудуцца 2, 6 і 8 чэрвеня. Для выпускнікоў 11-х класаў яны пройдуць 1, 3 і 7 чэрвеня.
Паўторныя пісьмовыя выпускныя экзамены для вучняў 9-х і 11-х класаў пройдуць з 20 па 25 жніўня