У сенненскіх бібліятэках новыя паступленні

На 1000 экземпляраў папоўніўся фонд дзіцячай літаратуры Сенненскай цэнтральнай бібліятэчнай сістэмы. Кнігі атрыманы з Мінскай фабрыкі каляровага друку. Маляўніча аформленыя, багата ілюстраваныя,  яны ў хуткім часе паступяць ва ўсе бібліятэкі раёна.

 Каля 300 кніг прыйшло з выдавецтва «Харвест». Гэта літаратура для дарослых: дэтэктывы, любоўныя раманы і г.д.

 Дарэчы, аддзел арганізацыі, апрацоўкі і камплектавання літаратуры Сенненскай ЦБС актыўна працуе з выдавецтвамі і кнігагандлёвымі прадпрыемствамі шляхам заключэння прамых дагавораў. Па выніках гэтай работы наша бібліятэчная сістэма ў ліку лепшых у вобласці.

 Сенненскія бібліятэкары супрацоўнічаюць з 12 партнёрамі. Сярод іх такія сур’ёзныя выдавецтвы, як «Вышэйшая школа», «Мастацкая літаратура» і іншыя.

 Заказаны кнігі ў кнігагандлёвай арганізацыі «Трал» і выдавецтве «ЛарХо». Пасля аплаты заказу сенненскі чытач будзе мець магчымасць пазнаёміцца з пазнавальнай і іншай цікавай літаратурай.

 Дарэчы, сенненцы таксама могуць паўдзельніцчаць у папаўненні фондаў. Зрабіць гэта можна прымаючы ўдзел у акцыі “Падаруй часопіс бібліятэцы”, якая дзейнічае ва ўстановах Сенненскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы.

 Таццяна Буракова.