Багданаўскія красуні
Усе гэтыя прыгажуні — удзельніцы фальклорнага харэаграфічнага гуртка пры Багданаўскім сельскім клубе. Калектыў, як і дзяўчаткі, яшчэ маладзенькі — года няма. Таму і назву яму пакуль не прыдумалі. Можна было б назваць «Багданаўскія красуні», калі б не чатыры кавалеры, якія час ад часу складаюць пару юным танцоркам. Усяго ў калектыве займаюцца 7 дзяўчынак: Ганна Васілёнак, Алеся Васілёнак, Аксана Гарбачова, Віка Макаранка, Віка Баранок, Лаліта Фрамуза, Аліна Атрошкіна. Амаль усе з Багданава, толькі дзве з суседніх Каралевіч. Вучацца ў Багданаўскай школе. А пасля ўрокаў бягуць на танцы да «цёці Ніны». Загадчыца клуба Ніна Аркадзьеўна Мілеева — натхняльніца гэтага дзіцячага аматарскага калектыву. Цяпер у аграгарадку ніводны канцэрт не праходзіць без выступлення багданаўскіх танцораў.
Вольга Бандарэвіч.
Фота аўтара.