Кіраваць аўто навучаць у Сянно

Збываецца мара ўсіх будучых аўтааматараў Сенненшчыны. У хуткім часе ім  не трэба будзе ездзіць у суседнія Віцебск, Оршу ці Бешанковічы.

 У канцы чэрвеня на базе АТП №20 павінен запрацаваць участак па падрыхтоўцы кіроўцаў катэгорыі В (легкавы транспарт). Свой філіял у Сянно адкрывае Аршанская аўташкола ДОСААФ. Па першапачатковай інфармацыі, неабходная дакументацыя ўжо падрыхтавана. З матэрыяльнай базы не хапае толькі аўтадрома. Абучаць майстэрству ваджэння будуць адзін выкладчык і два інструктары. Тэрмін навучання зойме 3,5 месяцы. І галоўнае  пытанне — аплата паслуг складзе 1 мільён 200 тысяч рублёў.