Агульнымі намаганнямі на добраўпарадкаванне вёсак

За асобнымі населенымі пунктамі Нямойтаўскага сельсавета для іх добраўпарадкавання замацаваны мясцовыя і раённыя арганізацыі, установы. Напрыклад, за вёскай Нямойта — участак ЖКГ,  Нямойтаўскі выканкам, Сукрэмна — дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа № 2 г.Сянно, Расна —  Нямойтаўскі выканкам, Розмыслава — мясцовая ДАСДС-Ш, Ракаў Засценак — раённы ваенны камісарыят.

 Агульнымі намаганнямі ў цэнтры ПУСГП «Дружбінец» пабелены дрэвы, ліквідаваны несанкцыянаваныя звалкі, прыведзены ў парадак кветнікі ля адміністрацыйнага  будынка. Работнікі гарадской школы добра папрацавалі на выдаленні кустоўя, уборцы смецця ўздоўж дарогі па вёсцы. Дзякуючы  намаганням членаў сельскага выканкама больш прывабны выгляд набыў парк у Расна. ваенныя высеклі кустоўе пры ўездзе ў населены пункт, сабралі смецце ўздоўж дарогі і многае іншае