Дошка гонару на 12 МАЯ 2011 года
Згодна з аператыўнай інфармацыяй райсельгасхарчу і райкама прафсаюза работнікаў АПК, умовамі спаборніцтва на раённы Стэнд гонару, заснаваны на перыяд правядзення веснавых палявых работ, па стану на 12 мая заносяцца:
прыватнае ўнітарнае прадпрыемства «Дружбінец» (дырэктар Аляксандр Басякоў, старшыня прафкама Генадзь Конышаў), дзе з высокай якасцю, пры плане 2023 гектары, яравыя культуры пасеяны на плошчы 1879 гектараў (93%). Выпрацоўка на адзін агрэгат складае ў суткі 29 гектараў;
Міхаіл Фаміноў, механізатар КУСГП імя Гараўца, які на трактары МТЗ-3022, агрэгатаваным АПП-6, з пачатку палявых работ засеяў 743 гектары.
Аляксандр Дзедушка, механізатар ААТ «Ульянавічы», які на трактары МТЗ-3022, агрэгатаваным КЧ-5,1, падрыхтаваў да сяўбы 673 гектары глебы;
Віктар Сакалоўскі, механізатар ААТ «Ульянавічы», які на трактары МТЗ-82, агрэгатаваным МТТ-КУ, унёс мінеральныя ўгнаенні на плошчы 1578 гектараў.
Да каралевы палёў каралеўскія адносіны
У ААТ «Ульянавічы», «Студзёнка», «Кругляны», «Літусава», КУСГП «Полымя» і ПП «Дружбінец» завяршаюць сяўбу кукурузы. Заканчэнне работ у аптымальныя тэрміны дае падставы спадзявацца на добры ўраджай «царыцы палёў», а значыць, і на багаты, збалансаваны рацыён для буйной рагатай жывёлы.
А вось спадзявацца на добры вынік наўрад ці могуць у ААТ «Бяленева», дзе сяўбу кукурузы пачалі толькі 10 мая і з плана 340 га пасеялі 70. Яўна спазняюцца з сяўбой асноўнай кармавой культуры ў адкрытых акцыянерных таварыствах «Сенненскі райаграсервіс», «Белая Ліпа», «Пурплева», «Какоўчына», КУСГП «Насенняводчы саўгас імя Данукалава». Вынікі мінулага года не сталі для іх урокам.
Л.Іўеў.