“Тры ў адным”. Белтэлекам прапануе сенненцам новую паслугу.
Лінейка пакетных прапаноў «Белтэлекама» дапоўнілася новым пакетам «Універсал». Гэта першы пакет, які ўключае адразу тры асноўныя паслугі: тэлефонную сувязь, доступ у інтэрнэт і інтэрактыўнае тэлебачанне.
У рамках пакета «Універсал» абанентам будуць прадастаўлены 1500 хвілін тэлефоннай сувязі, у тым ліку 1000 хвілін мясцовай сувязі, 300 хвілін телефонных размоў у межах вобласці, 200 хвілін размоў у межах краіны, нелімітаваны доступ у інтэрнэт на хуткасці 1024/512 Кбіт/с і паслугі тэлебачання з інтэрактыўнымі сэрвісамі.
Кошт пакета складзе 90 тысяч рублёў у месяц.