Баршчэўніку — бой!

Баршчэўнік Сасноўскага запаланіў у раёне 32 гектары зямлі. Асабліва вялікія плантацыі яго знаходзяцца ў Беліцкім (21,8 га), Ходцаўскім (4,2 га), Студзёнкаўскім (2,5 га) і Багданаўскім  (2,3 га) сельсаветах.

 Для барацьбы з гэтай ядавітай раслінай з рэспубліканскага бюджэту выдзелена 15 мільёнаў рублёў.

 На нарадзе,якую правёў першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі  Генадзь Сабыніч, вызначыліся, што за арганізацыю работ персанальную адказнасць будуць несці старшыні пассельвыканкамаў. Ухваляецца любы эфектыўны спосаб барацьбы з баршчэўнікам: няхай гэта будуць узорванне, скошванне ці хімічнае знішчэнне з дапамогай ядахімікатаў. Словам, баршчэўніку аб’яўлены бой, у якім чалавек павінен стаць пераможцам.

Міхаіл БЯЛОЎ.