На Сенненшчыне выбралі самых разумных

Вясновы тур інтэлектуальнай гульні «Што? Дзе? Калі?» па традыцыі прайшоў у кафе «Вернісаж». З кожным годам жадаючых пазмагацца за пераходзя­чы кубак турніру становіцца ўсё болей. На гэты раз заяўкі на ўдзел падалі 8 каманд. Дзве з іх новыя: «Экспрэс» (раённы вузел паштовай сувязі) і «Піраміда» ( УП «Сяннобуд­мелія­водгас»).

 Нягледзячы на актыўнасць навічкоў, прыз усё ж такі дастаўся бывалым гульцам.  Лепшымі інтэлектуаламі прызнаны супрацоўнікі райвыканкама — каманда «Імпульс».  На другім месцы, з адрывам усяго ў тры балы,  апынулася  каманда «NIKA TRAID» з райспажыўтаварыства.  Моладзь  з УП «ПМК-64» (каманда «Будаўнік») заняла трэцяе месца.

 Удзел па традыцыі прынялі каманды РАУС, аддзе­ла адукацыі і райаграсервісу.

Кацярына КАРПОВІЧ.