Вясельны абрад на сенненскі лад

У музеі распачаўся шлюбны сезон. Супрацоўнікі Сенненскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея ўвялі новую платную паслугу для жаніхоў і нявест. Цяпер маладыя маюць выключную магчымасць замовіць адмысловы народны вясельны абрад. У ходзе экспедыцый па раёне музейшчыкі са­бра­лі нямала матэрыялаў, што датычацца шлюбных традыцый Сенненшчыны. На іх аснове і быў распрацаваны арыгінальны сцэнарый сямейнай урачыстасці ў нацыянальным стылі «Вясельны абрад на сенненскі лад». Жаніха і нявесту, іх гасцей чакаюць вясельныя гульні, песні, абрады, звычаі. Заказаць абрад можна ў музеі па адрасе: г.Сянно, вул.Савецкая, 13. Кошт складае 60000 рублёў.

Вольга Бандарэвіч.