Стэнд гонару. Лепшыя на сяўбе
Згодна з аператыўнай інфармацыяй райсельгасхарчу і райкама прафсаюза работнікаў АПК, умовамі спаборніцтва на раённы Стэнд гонару, заснаваны на перыяд правядзення веснавых палявых работ, па стану на 5 мая заносяцца:
дзяржаўнае прадпрыемства «Саўгас імя Машэрава» (дырэктар Андрэй Марцючэнка, старшыня прафкама Аляксандр Шалуха), дзе з высокай якасцю пры плане 2100 гектараў пасеяна яравымі зерневымі і зернебабовымі 1650 гектараў (78,6%). Механізатары гаспадаркі дапамагаюць у правядзенні палявых работ суседнім сельгасарганізацыям;
Аляксандр Гарбачоў, механізатар ААТ «Ульянавічы», які на трактары МТЗ-3022, агрэгатаваным АПП-6, з пачатку палявых работ засеяў 615 гектараў;
Аляксандр Пачко, механізатар ААТ «Сенненскі райаграсервіс», які на трактары К-701, агрэгатаваным КПЗ-9,7, падрыхтаваў да сяўбы 553 гектары глебы;
Віктар Сакалоўскі, механізатар ААТ «Ульянавічы», які на трактары МТЗ-82, агрэгатаваным МТТ-4У, унёс мінеральныя ўгнаенні на плошчы 1508 гектараў.