Дапамог затрымаць злачынцу

У выбары будучай прафесіі выпускнік Ульянавіцкай сярэдняй школы Яўген Лісецкі вызначыўся даўно — ён будзе міліцыянерам. Больш таго, зроблены першыя крокі ў гэтым накірунку. 

Хлопец прайшоў медыцын­скую камісію, рыхтуецца да ўступных іспытаў у Акадэмію МУС. Нават паспеў засведчыць наяўнасць неабходных прафесійных якасцей, што дапамагло супрацоўнікам Сенненскага РАУС затрымаць злачынцу.  Ніну Зайцаву, якая здзейсніла шэраг крадзяжоў, шукалі не толькі сенненскія, але і аршанскія міліцыянеры.

Бываючы ў аддзеле ўнутраных спраў Сеннен­ска­га райвыканкама Жэня ўважліва вывучаў фотаздымкі на стэндзе “Іх шукае міліцыя”. Таму адразу запрыкмеціў жанчыну, якая ехала на рэйсавым аўтобусе Сянно — Нярэйша і выйшла на чыгуначнай станцыі Бурбін. Там жа сышоў і Жэня. Сумненняў не было — яна, злачынца. З мабільніка хлопец набраў нумар “дзяжуркі”. І  праз кароткі час міліцыянеры былі на станцыі.

 На гэтых днях у школе, дзе Яўген Лісецкі працягвае вучыцца, пабываў намеснік начальніка Сенненскага РАУС па ідэалагічнаму і кадраваму забеспячэнні, капі­тан міліцыі Сяргей Савік. Ад імя кіраўніцтва аддзела ён уручыў будучаму калегу Падзяку і памятны каштоўны падарунак, якім стаў футбольны мяч. Цырымонія праходзіла ў школьным музеі ў прысутнасці вучняў і настаўнікаў навучальнай установы.

 Аляксандр ЛАЗЮК.