Усясенненскі суботнік прынёс прыбытак

Як паведамілі ў планава-эканамічным аддзеле райвыканкама, у рэспубліканскім суботніку  прынялі ўдзел 12 100 жыхароў Сенненшчыны. Па папярэдніх звестках, зароблена 44 мільёны рублёў. Аднак сума, пералічаная ў фонд суботніка, будзе значна вышэйшай, бо толькі прамысловыя прадпрыемствы, арганізацыі і ўстановы розных форм уласнасці збіраюцца пералічыць больш за 52 мільёны рублёў.

 Калектывы сельгаспрадпрыемстваў актыўна вялі палявыя работы. Яно і зразумела: вясна затрымалася, а лепшыя тэрміны сканчваюцца. Многія жыхары райцэнтра і населеных пунктаў раёна наводзілі парадак на сваіх тэрыторыях, у парках, скверах, на грамадзянскіх і ваенных могілках і г.д.