Прызы ад ААТ “Літусава” паехалі ў Вароны

У   Сенненскім міжгароднім турніры па валейболе на прызы ААТ «Літусава» ўдзел прымалі 6 каманд: РУП «Лёзненская хлебная база», КУСГП «Вароны» (Віцебскі раён), ААТ «Сенненскі льнозавод», ААТ «Літусава», каманда Круглянскага раёна (Магілёўская вобласць) і каманда «Ветэраны» (г.Віцебск). Спаборніцтвы прайшлі на базе сенненскай сярэдняй школы №1 імя З.Азгура. Вітальныя словы ігракам падчас адкрыцця турніру выказалі начальнікі аддзелаў ідэалагічнай работы, а таксама фізкультуры, спорту і турызму райвыканкама С.Мяцелі­ца і А.Гардзецкі. Барацьба паміж камандамі разгарнулася ў дзвюх групах. Яшчэ дзве гульні спатрэбіліся на вызначэнне 1 і 2 месцаў. У выніку перамогу святкавалі госці з КУСГП «Вароны». Другое месца ў віцебскіх «Ветэранаў». Бронзавым прызёрам стала каманда Сенненскага льнозавода. А вось каманда арганізатара турніру ААТ «Літусава» заняла ганаровае 4 месца.

Вольга Бандарэвіч.