Сенненскія тэатралы ў Віцебску

Артысты Краснасельскага Дома культуры прынялі ўдзел у абласным аглядзе-конкурсе тэатральных аматарскіх калектываў. І былі ўзнагароджаны дыпломам за  музычнае афармленне спектакля. Сенненцы прадставілі на суд журы камедыю Міхася Чарота «Мікітаў лапаць».

 Рэжысёрам спектакля стала дырэктар Краснасельскага Дома культуры Марына Лындзіна. Акрамя яе ў пастаноўцы заняты  Міхаіл Паноў, Віталь Кароткі, Ігар Ермашкевіч, Ала Шмурадка і Ганна Конышава — жыхары вёсак Папоўка і Дамашэва.

 Пабачылі п’есу ўжо і гледачы з Янова. Па словах Марыны Лындзінай, са спектаклем яны плануюць завітаць ва ўсе аграгарадкі раёна. Сачыце за афішамі, землякі!

Кацярына КАРПОВІЧ.