Чытачы Сенненскай раённай бібліятэкі прысвячаюць вершы бібліятэкаркам
23 сакавіка — Сусветны дзень кнігі. Такое святкаванне — сведчанне таго, што чалавецтва высока ацэньвае ролю кнігі.
Трэба зазначыць, што «Голас Сенненшчыны» часта змяшчае артыкулы, у якіх ідзе размова пра кнігі, як крыніцы, што узбагачаюць нашы веды пра навакольны свет і грамадскія падзеі, дапамагаюць станаўленню характару і ўладкаванню ўзаемаадносін з акружаючымі нас людзьмі. Кніга — найлепшы настаўнік, дарадчык і выхавальнік. Максім Горкі сказаў: «Всем хорошим во мне я обязан книгам. Любите книгу. Она облегчит вам жизнь, дружески поможет разобраться в пестрой путанице мыслей, чувств, событий. Она научит уважать человека и самих себя, она окрыляет ум и сердце чувством любви к миру, к человеку».
Надоечы (26.03) «Голас Сенненшчыны» зноў парадаваў чытачоў размовай пра кнігі, кнігадрукаванне і бібліятэкі. Я маю на ўвазе артыкул «З павагай да кнігі». У ім актыў вучняў 5 класа Яноўскай школы (мяркую, не без дапамогі класнага кіраўніка І.В.Казловай) выказаў сваё стаўленне да кнігі, напомніў гісторыю ўзнікнення кнігадрукавання, растлумачыў паходжанне слова «бібліятэка». Бібліятэкі ў Старажытным Егіпце называлі «аптэкамі для душы».
Хачу дадаць, што і ў Старажытным Рыме кнігі адносілі да лякарстваў, а ў нашы часы ў медыцынскай практыцы з’явіўся напрамак пад назвай «бібліятэрапія» (лячэнне кнігай). Спецыялісты сцвярджаюць, што настрой, навеяны чытаннем, іншы раз павышае імунітэт не горш лекавых прэпаратаў, паляпшае кровазварот, нармалізуе ціск і работу сэрца, садзейнічае абмену рэчываў, актыўнаму засваенню ежы і нават прыдатны для лячэння алкагалізму. Бясспрэчна, не кожная кніга можа быць рэкамендавана ў якасці лячэбнага сродку. Сёння сустракаюцца і такія кнігі, у якіх чалавека вучаць зневажаць іншых, займацца ашуканствам, разбоем…
Усе набыткі людзей у галіне навукі, тэхнікі, мастацтва, усе гістарычныя падзеі занатаваны ў кнігах, а месцам захоўвання кніг сталі бібліятэкі.
Часцей за ўсё наведвальнік бібліятэкі губляецца, апынуўшыся перад шэрагам паліц з кнігамі, як неспрактыкаваны грыбнік у незнаёмым лясным гушчары. І тут на дапамогу прыходзяць бібліятэкары. Яны правядуць чытача, як вопытныя лоцманы, да той кніжнай паліцы, дзе знаходзяцца жаданыя кнігі.
Кожнае наведванне раённай бібліятэкі я і мая жонка успрымаем, як свята. Ветлівыя ўсмешкі, цярплівы пошук кніг па густу чытача, карысныя парады, абмен уражаннямі ад прачытанага…
Не раз падумалася: вось бы спецыяльна наладжваць экскурсіі ў Сенненскую бібліятэку для работнікаў розных устаноў раёна, прадаўцоў магазінаў, увогуле для ўсіх тых, хто працуе з насельніцтвам, каб яны вучыліся стылю абыходжання з кліентамі.
Іншы раз старанне бібліятэкара выклікае нават разгубленасць, бо не прывыклі да таго, што спажывец у месцах абслугоўвання ўсякі раз мае права на паважлівыя адносіны да сябе.
А якія цікавыя мерапрыемствы рэгулярна праходзяць у бібліятэцы! З якімі вартымі ўвагі людзьмі наладжваюцца сустрэчы. Нельга не назваць работнікаў бібліятэкі — Ніну Рыгораўну Паляшчук, Лілію Сяргееўну Кулік, Любоў Фёдараўну Кулік, Іну Аляксандраўну Гарнак, Вольгу Мікалаеўну Кучынскую, Галіну Мікалаеўну Мяцеліцу.
Я і мая жонка асабліва ўдзячны галоўнаму бібліятэкару аддзела абслугоўвання і інфармацыі Алене Людвігаўне Гардзюк. Яе партрэт упрыгожваў раённую Дошку гонару.
Калі па стану здароўя мы доўгі час не наведвалі бібліятэку, Алена Людвігаўна патэлефанавала нам, каб высветліць прычыну, і наладзіла дастаўку кніг нам на дом праз Галіну Мікалаеўну. А неўзабаве і сама прывезла нам новыя кнігі і часопісы.
Далей пра яе я хачу сказаць вершам. Ён будзе дарэчы, бо праз тыдзень (30 красавіка) у Алены Людвігаўны дзень нараджэння.
Библиотекарь
Когда апрелю май идёт на смену,
Когда весна свой празднует расцвет,
В Сенно родилась девочка ЕЛЕНА,
По-гречески такое имя — СВЕТ.
С рождения любому человеку
Дано вершить полезные дела.
ЕЛЕНУ с юных лет библиотека
Магнитом чудодейственным влекла.
В наш век, что полон бед и потрясений,
Где царствуют то голод, то война,
Приносят только книги утешенье,
Надежды на другие времена.
Они снимают груз тоски и горя,
Способны к счастью судьбы повернуть,
Но в нынешнем просторном книжном море
Без лоцмана не выбрать верный путь.
Почётный труд — стоять у книжных полок,
Читателям дарить познаний СВЕТ.
Пусть будет век ЕЛЕНЫ долог-долог
И Бог хранит от недругов и бед.
Віктар Астапенка.