Хто лепшы будзе на сяўбе?
Пасяўная кампанія на Сенненшчыне ў поўным разгары. А разам з ёй стартаваў конкурс сярод маладых механізатараў. Прымаюць удзел у ім маладыя людзі ва ўзросце да 31 года, якія занятыя на пасяўной.
Вынікі ж спаборніцтва будуць падведзены на Дзень моладзі, які ў нашай краіне адзначаецца 26 чэрвеня. Лепшыя механізатары атрымаюць дыпломы і памятныя падарункі.
Арганізатарамі конкурсу выступілі РК ГА «БРСМ», аддзел па справах моладзі райвыканкама і ўпраўленне райсельгасхарчу райвыканкама.
Кацярына КАРПОВІЧ.