Тэрарыстаў — пад суд

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка  даручыў следчай групе па расследаванню тэракта ў метро ў максімальна сціслыя тэрміны завяршыць усе працэсуальныя дзеянні і накіраваць справу ў суд.

 Гэтага Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў у час аператыўнага даклада аб ходзе расследавання тэракта і аказанні дапамогі пацярпелым.

 «Вы ведаеце стаўленне людзей — гэта гора ўсяго народа. Вінаватыя павінны быць сурова пакараны», — запатрабаваў кіраўнік дзяржавы.

 Прэзідэнт таксама даручыў дзяржаўнаму сакратару Савета Бяспекі, міністру ўнутраных спраў, старшыні КДБ на працягу месяца завяршыць работу па ўстанаўленню незарэгістраванай зброі і выбуховых рэчываў. «Як мне дакладваюць, вы актыўна і рэзультатыўна праводзіце гэту работу. Усіх, у каго знойдзеце незарэгістраваную зброю і ўзрыўчатку, чорных і белых капальнікаў — усіх за краты. Толькі так мы зможам у будучым пазбегнуць такіх тэрактаў», — заявіў Прэзідэнт.

 Кіраўнік дзяржавы таксама даручыў міністру абароны на працягу двух тыдняў завяршыць пачатую рэвізію складоў зброі і боепрыпасаў.

 Аляксандр Лукашэнка высока ацаніў работу беларускіх медыкаў у экстрэмальнай сітуацыі. Звяртаючыся да міністра аховы здароўя, ён сказаў: «Самае галоўнае пытанне сёння — вы спрацавалі прафесійна, аператыўна, вы многіх паставілі на ногі. Вы павінны выратаваць параненых. Для вас гэта справа гонару, кіньце на гэта лепшыя сілы. І ваенныя, і цывільныя ўрачы ж не адмаўляюць у тым, каб дзень і ноч аперыраваць. Трэба ўсіх выратаваць».

  Дзяржсакратарыяту Савета Бяспекі, сілавым структурам, ураду, Адміністрацыі Прэзідэнта даручана на працягу месяца выпрацаваць сістэму мер бяспекі па ўсёй краіне па недапушчэнню ў далейшым сітуацыі, падобнай на тую, што здарылася ў мінскім метро. «Мы няшмат зрабілі, але штосьці зрабілі, і гэта нас уратавала ў раскрыцці злачынства. Калі б мы не паварушыліся паўгода таму, нам гэта злачынства было б вельмі цяжка раскрыць. Але дзякуючы тэхніцы, мазгам, розуму праваахоўных органаў нам удалося раскрыць гэта злачынства. Таму ў гэтым напрамку трэба весці работу», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Панічныя слухі — таксама правакацыя

 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў спыняць любыя панічныя настроі ў грамадстве. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў  на нарадзе аб ходзе расследавання тэракта.

 «Не магу не звярнуць увагу яшчэ на адзін важны момант гэтых дзён. Ён звязаны са спробай стварэння ў грамадстве панікі праз распаўсюджванне чутак аб шматлікіх выбухах у краіне, аб тым, што за гэтым стаіць улада і гэтак далей, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. —  Ужо дагаварыліся да таго, што не толькі ўлады ўчыняюць гэтыя жудасныя злачынствы, але і ваенныя, міліцыя, праваахоўныя органы і нават царква».

 Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што распарадзіўся знайсці тых, хто стварае паніку, затрымаць і дапытваць, як злачынцаў. «Мне далажылі, што такія людзі затрыманы. Ніякага ім даравання. Гэта яны ствараюць гэта асяроддзе і пачынаюць бударажыць сумленных і прыстойных людзей», — сказаў Прэзідэнт, звяртаючыся да генеральнага пракурора Беларусі Рыгора Васілевіча.

 «Любая паніка наконт прадуктаў харчавання, валюты і іншага павінна спыняцца», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

 «Катэгарычна хачу ўсіх папярэдзіць, гэта датычыцца і сродкаў масавай інфармацыі: за распаўсюджванне такіх паклёпніцкіх паведамленняў вінаватыя панясуць крымінальную адказнасць».

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *