У прадпрыемствах Сенненшчыны праводзяць дні прававой граматнасці

  Рашэннем райвыканкама ў раёне  створаны і дзей­нічаюць дзве групы, на членаў якіх ускладзены абавязкі па пашырэнні прававых ведаў  насель­ніцт­ва. Звычайна асвет­ніцкую работу ў пра­цоўных калектывах юрысты, спе­цыялісты дзяржаўных арга­нізацый і ўстаноў, дзе  здзяйсняюцца юрыдычна  важныя дзеянні,  праводзяць раз у квартал.

  На днях адна з такіх груп пабывала ў Сенненскім РУП ЖКГ, другая — у райспажыў­таварыстве. Перад работ­нікамі  гандлю  выступілі Сяргей Савік, намеснік начальніка раённага аддзела ўнутраных спраў; Ларыса Камандышка, галоўны спе­цыяліст аддзела пенсій і дапамог упраўлення па працы, занятасці і  сацыяль­най абароне райвыканкама; Тамара Смірнова, дырэктар дзяржаўнай установы «Тэрытарыяльны цэнтр са­цыяль­­нага абслугоўвання на­сельніцтва Сенненскага раёна»; Алена Кошалева, дырэктар прадстаўніцтва БРУСП «Белдзяржстрах» па Сенненскім раёне. Узна­чальваў групу Уладзімір Кадыш, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама.

  Спачатку госці расказалі пра некаторыя нюансы сваёй прафесійнай дзейнасці, па­знаёмілі пры­сутных з най­больш акту­альнымі праб­лемамі тых сфер, у якіх яны заняты, адказалі на пытанні пры­сутных. У прыватнасці, Сяргей Савік сваю ўвагу акцэнтаваў на  адміністра­цыйных правапарушэннях у  падлеткавым асяроддзі. Ён папрасіў бацькоў больш уважліва ставіцца да дзяцей, сачыць, каб яны не ўступалі ў канфлікт з законам, бо  гэта можа “зламаць” ім будучае жыццё.  Алена Коша­лева асабліва падрабязна спы­нілася на магчымасцях страхавой медыцыны.

  Заключным момантам су­стрэчы сталі гутаркі членаў групы па пашырэнні прававых ведаў з асобамі, якія па­прасілі аб прыватных кан­сультацыях.

Аляксандр Лазюк.