Рынак працы ў раёне ёсць
Да нядаўняга часу беспрацоўе мы лічылі з’явай, належачай толькі капіталізму, і нават уявіць сабе не маглі, што сутыкнёмся з ёй самі. Аб гэтай праблеме мы і гутарым з Аляксандрам Віктаравічам Мацуганавым, выконваючым абавязкі начальніка аддзела занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.
— Па пытаннях працаўладкавання да нас звярнуліся за першы квартал 195 чалавек. Беспрацоўнымі прызнаны 179. Працаўладкавана з пачатку года 119 чалавек, у тым ліку 116 беспрацоўных.
Працэнт беспрацоўных ад эканамічна актыўнага працаздольнага насельніцтва ў раёне складае 0,9 пры дапушчальным 1,2. Толькі за сакавік працаўладкавана 47 чалавек. Атрымлівалі і атрымліваюць дапамогу па беспрацоўі 107.
— Які сацыяльны статус беспрацоўных?
— З наяўных беспрацоўных, якія стаяць на ўліку ў аддзеле занятасці, вышэйшую і сярэднюю спецыяльную адукацыю маюць 10 чалавек, прафесійна-тэхнічную — 23 і 79 базавую і агульную сярэднюю адукацыю. Па ўзросту: 16-20 гадоў — 16 чалавек; 20-30 гадоў — 36; 30-40 гадоў — 19; 40-50 гадоў — 27 чалавек і 50-60 гадоў — 14 чалавек. Агульнавядомая тэндэнцыя: беспрацоўе сярод жанчын вышэй, чым сярод мужчын.
— Што, сенненскім прадпрыемствам не патрэбны рабочыя рукі?
— У “Сяннобудмеліяводгас” уладкавана 17 чалавек, у жыллёва-камунальную гаспадарку — 33, УП “Сенненская ПМК-64” — 20, ААТ “Сенненскі льнозавод” — 6, ДЛГУ “Багушэўскі лясгас” — 4, “Віцебскдрэў” — 5. Але па дадзеных заяўках на 1 красавіка ёсць 104 вакантныя пасады і прафесіі, з якіх 69 — сельскагаспадарчага профілю. І толькі 32 пасады, што патрабуюць вышэйшай або сярэдняй спецыяльнай адукацыі (ветэрынарныя ўрачы, заатэхнікі, аграномы, інжынеры, бухгалтары, механікі і г.д.).
— Якія спецыяльнасці запатрабаваны ў Сянно і гарпасёлку?
— Патрабуюцца бухгалтары, эканамісты, прадаўцы, страхавыя агенты, вадзіцелі, трактарысты, муляры, цесляры, вальшчыкі лесу, лесарубы.
Больш падрабязную інфармацыю аб наяўнасці рабочых вакансій і прадастаўляемым жыллі можна атрымаць на сайце min.trud.gov. by, па тэлефонах: 4-21-63, 4-28-36, 4-14-52, а таксама прыйшоўшы асабіста ці пашукаць вакансии на jobz.ru. Персонал нужен всегда. Офіс аддзела размешчаны па адрасу: г.Сянно. вул. Машэрава, 2.
— А калі, скажам, хтосьці не мае адпаведнай спецыяльнасці?
— Можна перакваліфікавацца. Сёлета прайшлі перападрыхтоўку 22 чалавекі. Аднак вучым на тыя спецыяльнасці, што запатрабаваны на рынку працы. З чатырох падрыхтаваных вадзіцеляў працаўладкаваны 4, з пяці муляраў і маляроў-тынкоўшчыкаў — 5.
Усяго за квартал створана 60 новых рабочых месцаў: 31 у Сянно, 7 — у г.п. Багушэўск і 22 — у сельскай мясцовасці.
Больш за ўсё рабочых месцаў створана ў СООО “Сенненскі завод будматэрыялаў” — 3, УП “Сенненская ЖКГ” — 4, ДП “Сяннорайкінавідэасетка” — 5, ЧСУП “Сяннобуд” — 5, ПУП “Андрыя” — 7, РУСП імя П.М.Машэрава — 20.
Некаторыя людзі, тыя, безумоўна, што жадаюць працаваць, знаходзяць занятак. Шэсць новых прадпрымальнікаў з’явіліся ў Сянно і г.п. Багушэўск. Двум чалавекам выдзелена субсідыя ў суме 5,5 млн рублёў для арганізацыі ўласнай справы.
Стараемся адсочваць наяўнасць беспрацоўя. Але не сакрэт, што гэтым статусам прыкрываюцца некаторыя асобы, якія прыгандлёўваюць, скажам, на рынку, калымяць на будоўлях блізкага і далёкага замежжа. А ёсць і такія, якім прапануй любую работу, а ён не згодны: буду толькі пячэнне перабіраць; і тыя, хто не жадае змяніць месца жыхарства на сельскую мясцовасць. Таму пераселена толькі адна беспрацоўная сям’я.
Словам, той, хто жадае працаваць, заўсёды знойдзе, дзе прыкласці свае рукі. З прыняццем кіраўніком дзяржавы апошніх рашэнняў фактычна сфарміравалася прававое поле для развіцця прадпрымальніцтва.
Разам з тым, ствараючы рабочыя месцы, неабходна прымаць меры, забяспечваючыя на іх вартую заработную плату. Але трэба змяніць сумленне і псіхалогію работніка, які ўспрымае зарплату проста як належачае яму ўзнагароджанне, а не як узнагароджанне за яго працу, за выкананую ім работу ў залежнасці ад яе складанасці, колькасці і якасці. У нас жа пакуль ёсць жаданне атрымліваць зарплату як там (на захадзе), а працаваць як тут, у Беларусі.
З выконваючым абавязкі начальніка аддзела занятасці Аляксандрам Мацуганавым гутарыў
Міхаіл Бялоў.