І зацвітуць дэпутацкія каштаны

 

Паўз адной з галоўных вуліц Сянно, якая зараз называецца Кастрычніцкай (дакладней, той яе часткі, што пралягае ад цэнтральнай плошчы горада да  кацёльнай; некалі тут любілі гуляць гараджане), зашумяць каштаны.  Іх напярэдадні выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў высадзілі народныя выбраннікі раённага Савета дэпутатаў ХХV склікання. На дапамогу ім прыйшлі прадстаўнікі выканаўчай улады – намеснік старшыні райвыканкама.  Усяго высаджана  20 дрэў. Яны будуць напамінаць сенненцам пра зладжаную работу дзвюх галін улады на працягу апошніх чатырох гадоў.

 Ініцыятыва ўпрыгожыць горад дрэвамі, якія  ў многіх людзей асацыіруюцца з Парыжам і Кіевам, належыць старшыні прадстаўнічага органа ўлады Міхаілу Вілюгу. У свой час ён працаваў у лясной гаспадарцы, быў дырэктарам лясгаса.

Аляксандр Лазюк.