Машэраўскі турнір стартаваў у Машканах

Напрыканцы сакавіка ў школе, дзе вучыўся П.М.Машэраў, кожны год збіраюцца валейбольныя каманды. Турнір памяці Героя Савецкага  Саюза, Героя Сацыялістычнай Працы традыцыйна праходзіць у аграгарадку Машканы.

 У гэтым годзе ўдзел у ім прынялі 6 каманд: ААТ «Літусава», аграгарадкоў Машканы і Белая Ліпа, ПС «Сянно», ВДУ імя П.М. Машэрава, ААТ «Сенненскі льнозавод».

 Старшыня райвыканкама Эдуард Герасіменка, адкрываючы турнір, працытаваў верш, прысвечаны Пятру Міронавічу, які напісаў ветэран Вялікай Айчыннай вайны з Машканоў Віталь Цішкевіч. Памяць пра выдатнага земляка машканцы берагуць і ўвекавечваюць. Імя П.М. Машэрава, як вядома, носіць мясцовая гаспадарка, якая і выступіла спонсарам турніру.   

 Гульні былі даволі эмацыянальныя. Асабліва жорсткая барацьба разгарнулася за першае і другое месцы. Каманда ПС «Сянно» не хацела саступаць камандзе ААТ «Сенненскі льнозавод». З невялікім адрывам выйгралі льнозаводаўцы, якім і дастаўся пераходны кубак турніру.

 На другім месцы апынуліся хлопцы з ПС «Сянно». Нядрэнна згуляла каманда аграгарадка Белая Ліпа, якая заняла трэцяе ганаровае месца. Чацвёртае заваявалі хлопцы з Літусава.

 Акрамя дыпломаў, каманды, што выйшлі ў тройку прызёраў, атрымалі і грашовыя прэміі, якія выдзеліла кіраўніцтва ДП «Саўгас імя П.М. Машэрава».

 Кацярына КАРПОВІЧ.

 На здымку: Э.Герасіменка віншуе капітана каманды ПС «Сянно».

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *